ПАСМЯЕМСЯ!
ЖАРТЫ
НА MEDICUS'e :)
лекарскія показкі
народ пра хваробы
Лекарскія
показкі
- Лекар сказаў,
што ў мяне спадчынны талент да гарналыжнага спорту.
- Гэта як?
- А ў мяне косткі хутка зрастаюцца.
#
Хірург разглядае
рэнтгенаўскі здымак:
- Так-так! Два рэбры зламана, ключыца зламана, трэшчына ў малой бярцовай
костцы. Але ж нічога, у Fotoshop-e ўсё выправім!
#
Лекар (калі расказваеш,
можна абзываць лекараў патрэбнай табе спецыяльнасці):
- Дзеўчына, ад вас так прыемна пахне... Што вы сення пілі?
#
У лабараторыю Роберта
Коха зайшоў малады лекар і заспеў яго каля гарачага рондлю.
- Здагадайцеся, што ў мяне тут ?
- Стрэптакокі, - неўпэўнена адказаў той.
- Не.
- Халерны вібрыён ?
- Не.
- Сухотныя палачкі ?
- Таксама не.
І адчыніўшы крышку, Кох, усміхаючысь, сказаў:
- Сасіскі, малады чалавек, сасіскі!
#
- Вы занадта напружаны,
вам неабходна раслабіцца... Я, напрыклад, у такіх выпадках бяру сваю
жонку, еду ў рэстарацыю, ... ...
- Дзякуй за параду, дохтар, я так і зраблю. Дзе жыве вашая жонка?...
#
Маладая дзеўчына
прыходзіць да лекара і кажа:
- Доктар, у мяне такая праблема: я, што не зраблю, ўсе праз 5 хвілін
забываю.
- Ну-с, распранайцеся, лягайце на кушэтку...
#
Аб'ява: " Хлапец
з дэфэктам зроку шукае дзеўчыну прыемную на вобмацак ."
#
Праблемы? Сялёдка
з малаком - і ўсё адыйдзе на другі план.
#
Устаньце ад мяне
падалей.
#
Хочаце схуднець
- пейце "Фэйры", ён цудоўна распушчае тлушч.
#
Аб'ява ў газэце:
"Шукаю інтым. Працу не прапаноўваць."
#
"Плэйбой"
плануе пачаць выданне новага часопіса для жанатых мужыкоў. Кожны месяц
на разгортцы будзе адна і тая ж жанчына.
#
Пасля экалагічнай
катастрофы на Алясцы, што была вызвана разлівам нафтавай плямы, была
праведзена рэабілітацыйная праграма па лячэнню цюленяў, сярэдняга кошту
80 000 даляраў на адну жывёлу. Пасля лячэння двух цюленяў з вялікай
помпай і пры сцяканні народу выпусцілі на волю ў заліў. Праз хвіліны
на вачах у здзіўленай публікі іх сажрла касатка.
#
- Як, вы п'еце каву
?! - усклікнуў малады лекар, убачыўшы свайго пацыента. - Гэта немажліва,
таму што для вас кава - гэта атрута!
- Але, верагодна, вельмі павольная, таму што я п'ю яе ўжо шэсцьдзесят
год.
#
Лекар слухае пацыента
і дадае:
- Добра, добра ...
- Доктар, а што добрага-та ?
- Добра, што ў мяне такога няма!
#
Ў адной шклянцы
ў нас жывая вада, а ў іншай яна ўжо здохла.
#
Чароўная палачка
з расейскай казкі: махнеш тры разы - і любое жаданне знікае..
Рэкляма: "Мыла гаспадарчае - аднім сваім выглядам забівае любыя
бактэрыі."
#
Муж голіцца ў ваннай
і сварыцца:
- Купіў новае лязо, а яно ні чарта не голіць...
Голас жонкі з пакою:
- Дзіўна, а ліноліўм яно ўчоры добра рэзала.
#
Маленькі хлопчык
доўга ляжыць, прыклаўшы вуха да памперсу, а потым з разчараваннем кажа:
- Маняць усё ў рэкляме, яны не дыхаюць.
#
Чырвоны Капялюшык
прыходзіць да бабулі і пытаецца:
- Бабуленька, а чаму ў цябе такія вялікія вочы?
- Да вось, міленькая, думала - кантактныя лінзы купіла, а апынулась
- ад тэлескопу.
#
- Вось, дзеўчына,
памацайце мой інструмант.
- Вельмі цікава... Дазвольце, але ж гэта тапор!
- Ну так. А вы што думалі, я вас сэксам займацца сюды запрасіў.
#
Сын бацьку:
- Татачка, а чаму ты так высока цукеркі на елку павесіў?
- А гэта каб ты, маленькі, іх да Новага году не з'еў.
- Так што ж мне зараз сэрпантын жраць?
#
Ганна Карэніна ў
маладосці вельмі баялася, што яе ніхто не возме замуж.
- Не плакай, Ганна, - суцяшала яе маці, - твой цягнік прыйдзе.
#
Ў анкеце можна задаць
толькі адно пытанне,каб высветліць узрост, пол і сацыяльны ўзровень
чалавека:
"Што для Вас азначае выраз "Пайсці пагуляць"?"
#
Грошы - гэта зло.
Прыходзіш у краму, і зла не хапае.
#
Жыццё, як зебра,
- белая паласа, чорная, белая паласа, чорная, белая паласа, чорная.
А потым - дупа.
#
Гінеколаг пацыентке:
- У вашай маці акрамя вас яшчэ выкідышы былі?
#
Як кажа знаёмы акушэр:
"Кесарю - кесарева."
#
Маё меркаванне аб
сайце FamilyDoctor.ru:
Цудоўны сайт, у мяне атруціўся муж і мне было неабходна знайсці неабходны
пріпарат і анатацыя да яго і на вашэм сайце я знайшла яе і падрыхтаваная
пайшла ў аптэку.
#
...меў толькі досвід
адмаражвання вушэй, але, падобна, што доктар мае рацыю - зараз толькі
чакаць... Паступова ўсё наладзіцц. Але толькі трэба будзе у наступным
рэцыдываў не дапускаць - адмарожаныя калісці часткі цела значна чуллівей
і рэагуюць балючай... поспехаў!
#
Дачка кажа маці
:
- Мама, мы сёння хадзілі да гінеколага, і апынулась што ў нас у классе
ўсяго адна цнатлівая.
- Я спадзяюся, што гэта ты, дачка?..
- Не, мама, гэта настаўніца.
Народ
аб хваробах
КАРОСТА І СЬВЕРБ
Кароста - хвароба ня проста. [256]
Кароста ня проста - панская хвароба. [256а]
Кароста не напасьць, каму Бог дасьць. [257]
Кароста не напасьць, толькі ўночы спаць не дасьць. [258]
Вядома: каму сьвярбіць, той драпае. [259]
СУХОТЫ, КАШАЛЬ,
БОЛЬ У ГРУДЗЁХ
Кашаль - хвароба не ліхая, але хата не ўціхае. [245]
Каб ня кашаль і ня ўдуха, была б хата глуха. [246]
Хрыпае (баліць) у грудзёх - ня быць у людзёх. [244]
Пярхота ды чыхота - не свая ахвота. [260]
ТРАСЦА
Трасца нікому ня здасца: сем лет патрасе і на той сьвет занясе. [248]
Адно гарачка, другое балячка. [249]
ПАНОСЫ
Гнятуха, можа, горш трасухі, дарма што сёстры. [250]
Як не балела брушка, так не баліць і душка. [241]
Слабаму жывату і вада завaда. [233]
Еў бы раток, каб прыняў жываток. [236]
СКУЛА
Скулка ня мулка; каму сядзець - таму не завaдзіць. [252]
Скула, што пан - не зачапі. [253]
Скулачка садзіцца - цельца маладзіцца. [254]
На шыі кіла, на кіле скула. [255]
ПСЫХІЯТРЫЯ, ПСЫХАЛОГІЯ
Нуда хужы хваробы. [218]
Як на душы, так і на целе. [213]
Ня кажан хворы, хто стогне. [189]
ГОМЕАПАТЫЯ
Што зашкодзіла, тым і лячыся. [267]
НАЗІРАНЬНІ
Усякаму свая рана баліць. [182]
Чужая болька людзям сьмех. [194]
Каму акалець, той і ў Пятроўку зьмерзьне. [205]
Каб тыя лекі згінулі навекі. [277]
Крыніца: Прыказкі
і прымаўкі ў дзвюх кнігах, кн. 2. Рэд. А.С. Фядосік. - Мн.: Навука і
тэхніка, 1976. - 616 ст. У дужках пазначаны нумар у выданні.
ЗАМОВА АД ЗУБНОГА БОЛЮ
(крыніца: У. І. Коваль "Народныя ўяўленьні, павер'і і прыкметы",
Гомель 1997)
- Маладзік, маладзік,
дзе ты ўчора быў?
- На тым сьвеце.
- А што ты бачыў?
- Гроб.
- А ў гробі што?
- Раба божага цела мёртвае.
- Ці баляць у таго раба божага зубы?
- Не, не баляць.
- Каб жа і ў гэтага раба божага не балелі!