GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.
беларускі
МЕДЫЧНЫ РЭСУРС

для прафесійных медыкаў
і іх пацыентаў

да галоўнай

пацыентам

студэнтам

медычнае права

медычны інтэрнэт

медычныя НДА

Асацыяцыя
Беларускіх Медыкаў

Association of Belarusian Medical Specialists

да гісторыі беларускай
медыцыны


беларуская медычная
тэрміналогія

наша рассылка

жарты:)


АСАЦЫЯЦЫЯ

БЕЛАРУСКІХ МЕДЫКАЎ


Асацыяцыя Беларускіх Медыкаў - гэта агульнакраёвае грамадскае аб'яднанне лекараў, медычных сёстраў, студэнтаў-медыкаў і ўсіх тых, хто працуе ў сферы аховы здароў'я ці проста цікавіцца медыцынай


Наша місія - паляпшэнне здароў'я грамадства і развіццё медыцыны
на Беларусі

Нашыя каштоўнасці:
прафесіяналізм
адказнасць
прынцыповасць
калегіяльнасць і ўзаемапавага
беларускасць

Нашыя мэты:
усебаковае садзейнічанне паляпшэнню здароўя насельніцтва Беларусі;
спрыянне няспыннаму, адэкватнаму патрэбам грамадства развіццю і ўдасканаленню беларускай медыцынскай навукі, адукацыі і практыкі ў кантэксце дасягненняў сусветнай медыцыны

Нашыя задачы:
актыўны ўдзел у функцыянаванні сістэмы аховы здароўя, яе рэфармаванні;
павышэнне грамадскай актыўнасці, прафесійнага і культурнага ўзроўню медыцынскіх работнікаў;
абарона правоў і законных інтарэсаў медыцынскіх работнікаў;
удзел у развіцці і рэфармаванні медыцынскай адукацыі, скіраваных на паляпшэнне ўмоваў, павышэнне ўзроўню і эфектыўнасці навучання;
спрыянне развіццю медыцынскай навукі, пашырэнне інфармацыйных тэхналогіяў у медыцыне;
пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў медыцыне;
адраджэнне медыцынскіх традыцый Беларусі;
папулярызацыя медыцынскіх ведаў сярод насельніцтва Беларусі, прапаганда здаровага ладу жыцця;
садзейнічанне аздараўленню навакольнага асяроддзя, падтрымка экалагічных ініцыятываў

Метады нашай дзейнасці:
прадстаўленне сваіх сябраў у дзяржаўных структурах, навучальных установах, грамадскіх арганізацыях;
АБМ праз сваіх сябраў у органах кіравання устаноў сістэмы аховы здароўя ўплывае на функцыянаванне сістэмы аховы здароўя, бярэ ўдзел у яе рэфармаванні;
АБМ стварае адукацыйныя, навуковыя і іншыя установы, аказвае дапамогу ў іх дзейнасці;
праводзіць навуковыя, адукацыйныя, культурна-масавыя ды іншыя мерапрыемствы, грамадскія акцыі;
збірае, захоўвае і распаўсюджвае інфармацыю пра сваю дзейнасць, пра стан здароўя насельніцтва Беларусі, праблемы аховы здароўя, пра дзейнасць і праблемы медыкаў, прапагандуе свае ідэі, уплывае на фармаванне грамадскай думкі;
распаўсюджвае інфармацыю па пытаннях здаровага ладу жыцця, прафілактыкі захворванняў, павышэння якасці жыцця хворых і праблемах аздараўлення навакольнага асяроддзя;
аказвае матэрыяльную і маральную падтрымку медыкам, аказвае іншую дапамогу ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам;
ідэйна, арганізацыйна і матэрыяльна падтрымлівае іншыя аб'яднанні медыкаў, аказвае дапамогу ў іх стварэнні;
выкарыстоўвае іншыя метады, якія не пярэчаць дзеючаму заканадаўству


Наша гісторыя

Ідэя ўтварэння Асацыяцыі Беларускіх Медыкаў узнікла пад час правядзення рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Беларуская медычная адукацыя" 13 лістапада 1999 года, якую ладзіла суполка Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў Менскага медычнага інстытуту. Удзельнікамі канферэнцыі былі практычныя лекары з розных рэгіёнаў Беларусі, выкладчыкі і студэнты з усіх чатырох медычных інстытутаў краіны. На канферэнцыі закраналася шырокае кола праблемаў медычнай адукацыі ўвогуле і беларускай медычнай адукацыі ў прыватнасці, а таксама абмяркоўваліся розныя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія медыкі. У выніку працы канферэцыі была прынятая рэзалюцыя з рашэннем аб стварэнні "Асацыяцыі Беларускіх Медыкаў".

Такім чынам, аснову арганізацыі склалі студэнты старэйшых курсаў і выкладчыкі Менскага медычнага інстытуту, а таксама шэраг практычных лекараў з Менску, Слуцку ды Гомеля. Пасля да арганізацыі пачалі далучацца лекары з Мастоў, Ліды, Жыткавічаў, Віцебска, Гародні, Баранавічаў, Магілёва, Маладэчна ды іншых рэгіёнаў Беларусі.

Цягам 1999 - 2001 гадоў АБМ праводзіла сустрэчы з лекарамі ў рэгіёнах Беларусі па актуальных праблемах медыцыны на Беларусі, конкурс па гісторыі беларускай медыцыны імя Францішка Савіча для студэнтаў-медыкаў, актыўна ўдзельнічала ў мабілізацыйнай кампаніі "Выбірай!" на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001г.

У 2002 годзе Асацыяцыяй былі зладжаны сэмінары, прысвечаныя некаторым актуальным медыка-сацыяльным праблемам:
"Сацыяльная адаптацыя інвалідаў-калясачнікаў у вясковых рэгіёнах" ;
"Дзіцячая сьмяротнасьць і здароўе дзяцей ў постчарнобыльскім грамадзтве" .
Праведзена распрацоўка і распаўсюд шэрагу медыка-асьветніцкіх інфармацыйных матэрыялаў для насельніцтва па пытаннях здароўя дзяцей і па некаторых інфекцыйных хваробах.
Распачата праца над слоўнікам беларускіх медычных назваў.

Больш падрабязную інфармацыю пра зладжаныя праекты можна атрымаць, звязаўшыся з намі: asbelmed@tut.by


Наша сучаснасць

07.02.2003 - удзел у круглым стале "Медыка-экалягічныя аспэкты здароўя дзяцей г. Маладэчна", які быў зладжаны Маладэчанскім рэгіянальным цэнтрам грамадскіх ініцыятываў "Кросны".

15.02.2003 - удзел у арганізацыі і правядзенні круглага стала "Грамадзянскія кампаніі як эфектыўны сродак працы з насельніцтвам" які быў арганізаваны Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі.

Што плануем у 2003 годзе:
зладзіць шэраг медыка-прававых імпрэзаў: кампанія інфармавання насельніцтва па пытаннях платнай медыцыны і правоў пацыентаў, сустрэчы для лекараў на тэму "Прававое забеспячэнне лекарскай дзейнасці";
узяць актыўны ўдзел у грамадзянскай кампаніі "Зробім лепш'03", прымеркаванай да Сусветнага Дня Здароўя;
працягнуць выпуск асветніцкіх матар'ялаў для насельніцтва па актуальных праблемах здароўя;
працягнуць працу аналітычнае групы АБМ па аналізу і інфармаванні грамадзкасці пра сучасны стан і тэндэнцыі здароўя насельніцтва і сістэмы аховы здароўя на Беларусі;
распачаць працэдуру дзяржаўнай рэгістрацыі Асацыяцыі.

І гэта яшчэ ня ўсё! Далучайцеся!!!


Нашыя кантакты:

Е-mail: asbelmed@tut.by
тэл/факс: (017) 220 80 91
пэйджар: (017) 285 00 00 аб. 23 719 (Андрэй) ці аб. 22 035 (Мікола)
220053 Мінск, а/с 76


Нашыя партнёры:

ГА "Лекарскі Зьвяз" (аб'яднаньне медыкаў з Магілёву)
Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў (www.studenty.org)
Беларуская асацыяцыя дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў
Беларускай асацыяцыяй інвалідаў-калясачнікаў
Цэнтар "Супольнасьць" (supolnasc@user.unibel.by)
ГА "Пазітыўны рух" (positive_movement@tut.by)

ГА "Беларуская асацыяцыя ўрачоў агульнай практыкі"

АБМ актыўна ўдзельнічае у працы сацыяльнага круглага стала Асамблеі Няўрадавых Арганізацыяў Беларусі, прадстаўнік Асацыяцыі зьяўляецца сябрам Рабочай Групы Асамблеі НДА Беларусі.

 


This web page is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program (IATP). IATP is a project funded by the US Department of State, Bureau of Educational & Cultural Affairs, and implemented within the framework of the UNDP"Internet-2" project.

беларускі
МЕДЫЧНЫ РЭСУРС

для прафесійных медыкаў
і іх пацыентаў

© АСАЦЫЯЦЫЯ
БЕЛАРУСКІХ МЕДЫКАЎ
asbelmed@tut.by

стваральнікі сайта