GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.
беларускі
МЕДЫЧНЫ РЭСУРС

для прафесійных медыкаў
і іх пацыентаў

да галоўнай

пацыентам

студэнтам

медычнае права

медычны інтэрнэт

медычныя НДА

Асацыяцыя
Беларускіх Медыкаў

Association of Belarusian Medical Specialists

да гісторыі беларускай
медыцыны


беларуская медычная
тэрміналогія

наша рассылка

жарты:)

НАШЫЯ НАВІНЫ
Спадарства!

"Малы даведнік па правах пацыента" можна атрымаць тут.

З новым пералікам платных паслуг у дзяржаўных установах сістэмы аховы здароўя можна пазнаеміцца тут.

АНОНСЫ

АНОНС!
ПРАВАВАЯ СЛУЖБА АСАЦЫЯЦЫІ БЕЛАРУСКІХ МЕДЫКАЎ

Для лекараў і медсестраў.
Паважаныя калегі! Калі ў вас узніклі юрыдычныя праблемы ў стасунках з пацыентамі, адміністрацыяй, калегамі, калі ў вас есць пытанні па працоўным, адміністрацыйным, крымінальным праве ў медыцыне, юрыдычных аспектах страхавой медыцыны і рэгістрацыі недзяржаўных медычных структураў -- звяртайцеся ў Прававую службу Асацыяцыі Беларускіх Медыкаў.

Студэнты-медыкі!
Прававую дапамогу ў пытаннях стасункаў з дэканатам і рэктаратам, размеркавання, праходжання інтэрнатуры, практыкі ды інш. вы атрымаеце тут.

Пацыентам.
Шаноўнае спадарства! Прававая служба Асацыяцыі Беларускіх Медыкаў адкажа на вашыя пытанні, датычныя розных аспектаў правоў пацыента і функцыянавання беларускай сістэмы аховы здароўя.

Юрыдычную падтрымку забяспечвае Таццяна Кавальчук - юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна".
Прававая служба Асацыяцыі Беларускіх Медыкаў даступна праз e-mail medprava@tut.by.


Прававую інфармацыю, датычную аховы здароўя можна знайсці на старонцы медычнае права

АНОНС!
ПАПУЛЯРНУЮ МЕДЫЦЫНУ
ПА-БЕЛАРУСКУ!

Шаноўныя калегі!
Медычныя веды ў народ нясем на роднай мове!
На сайце можаце знайсці санасветы па актуальных пытаннях сучаснай аховы здароўя
(прышчэпкі ад грыпу, паносы, вірусныя гепатыты, алергія, догляд дзяцей першага году жыцця, парады будучай маці, неданошаныя дзеці, вакцынацыя).
Калі ласка, далучайцеся да напісання новых санасветаў, а таксама да распаўсюду тых, што ужо есць!

 


АНОНС!
СЛОЎНІК БЕЛАРУСКІХ МЕДЫЧНЫХ НАЗВАЎ

Шаноўныя калегі !
Вы маеце шанец пакінуць сваё імя ў гісторыі!
Асацыяцыя Беларускіх Медыкаў стварае СЛОЎНІК БЕЛАРУСКІХ МЕДЫЧНЫХ НАЗВАЎ.
Першая перашкода на шляху да беларускамоўнай медычнай адукацыі і для выкарыстаннямовы ў практычнай медыцыне - гэта адсутнасць добраўпарадкаванай і адзінай медычнай тэрміналогіі. На сайце можаце знайсці інфармацыю пра гісторыю стварэння тэрміналогіі, пра наяўную беларускамоўную медычную літаратуру, наш рэйтынг слоўнікаў ды іншае.
Напішам слоўнік супольна!
Далучайцеся!

АНОНС!
СТУДЭНТАМ І НЕ ТОЛЬКІ

На старонцы "Студэнтам" вы знойдзеце агромністую базу рэфератаў, гісторый хваробаў, метадычных распрацовак кафедр Беларускага Дзяржаўнага Медуніверсітэта і шмат іншага. Рэсурс будзе карысны таксама для практыкуючых лекараў, медсясцер і проста для людзей не абыякавых да свайго здароўя. Калі ласка , дасылайце нам новую інфармацыю, і вашу працу ўбачыць увесь свет.

 


This web page is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program (IATP). IATP is a project funded by the US Department of State, Bureau of Educational & Cultural Affairs, and implemented within the framework of the UNDP"Internet-2" project.

беларускі
МЕДЫЧНЫ РЭСУРС

для прафесійных медыкаў
і іх пацыентаў

© АСАЦЫЯЦЫЯ
БЕЛАРУСКІХ МЕДЫКАЎ
asbelmed@tut.by

стваральнікі сайта